BE RU EN

Ахлабысцін марыць пра расейскія танкі ў Адэсе і ядзерны ўдар па ЗША

  • 5.05.2014, 11:46

Скандальны расейскі акцёр Іван Ахлабысцін вядзе актыўную трансляцыю сваіх «геніяльных» думак у «Твітэры».

У апошнія дні акцёр у асноўным пісаў пра тое, што адбываецца ў Адэсе, адзначае filmstreet.ru.

«Усім спакойных! Спадзяюся прачнуцца і даведацца, што войскі РФ падыходзяць да Адэсы», - напісаў акцёр у адзін з вечароў травеньскіх святаў.

Зрэшты, нават пры адсутнасці войскаў РФ Ахлабысцін лічыць, што «Адэса ўжо не Украіна» і «радавацца» ёй нядоўга.

Акрамя таго, расейскі акцёр напісаў, што прагне знішчыць Амерыку.

«ЗША - справа д'ябла і я неадкладна нанёс бы па іх ядзерны ўдар», - рэзюмаваў Ахлабысцін.

У адказ на свае статусы ён атрымліваў шматлікія гнеўныя каментары ад украінцаў.

Апошнія навіны