BE RU EN

У Дзяржынску мясцовы бізнесмен даў узброены адпор баевікам

  • 5.05.2014, 11:19

У Дзяржынску ў выніку перастрэлкі паміж мясцовымі жыхарамі, адзін чалавек загінуў і 10 атрымалі агнястрэльныя раненні.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобл.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў бальніцу.

Узброены канфлікт адбыўся паміж групай невядомых узброеных асоб і прыхільнікамі прыватнага прадпрымальніка, да якога першыя прыйшлі па хатнім адрасе, перадае РБК.

"Як патлумачыў прыватны прадпрымальнік, на якога быў здзейснены напад, узброеныя аўтаматычнай зброяй людзі прыйшлі да яго дадому з мэтай вымагальніцтва грашовых сродкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Дадзены факт зарэгістраваны ў часопіс адзінага ўліку. Устанаўліваюцца абставіны здарэння, яго ўдзельнікі, вырашаецца пытанне аб прававой кваліфікацыі падзеі.

Апошнія навіны