BE RU EN

Кабаеву просяць спыніць Пуціна

  • 5.05.2014, 11:16

Народны дэпутат ад «Батькивщины» Аляксандра Кужэль звярнулася да жанчын, блізкіх да прэзідэнта РФ.

Свой зварот яна размясціла ў «Фэйсбуку».

«Звяртаюся да тых жанчын, якія блізкія да Пуціна. Да Людмілы, да яго дзвюх дачок і яшчэ невядомай мне, якая знаходзіцца побач з ім сёння (гімнастка Аліна Кабаева).

Цалкам дапускаю, што за сцены багатых асабнякоў не пранікаюць пакуты і боль.

Што блізкасць да чалавека, які нясе смерць маім суайчыннікам забяспечвае вам пакуль магчымасць не бачыць і не чуць, што адбываецца цяпер ва Украіне. Падкрэсліваю - у свабоднай, незалежнай дзяржаве, якую спадар Пуцін упарта лічыць сваёй.

У жанчын маёй краіны ўжо няма слёз - мы выплакалі іх усе ў смутку па нашых загінулых.

Прачытайце гэтыя простыя словы, страшныя і неймаверныя для свядомасці цывілізаванага чалавека 21 стагоддзя, і проста ўявіце на секунду, што гэта ў вас тэлефануе тэлефон і вам кажуць: «Вашага сына застрэлілі. Прыязджайце, забярыце яго на Дэрыбасаўскай».

Што гэта ваш мёртвы сын ляжыць, накрыты ўкраінскім сцягам, а выпадковы чалавек дастаў у яго з кішэні мабільны і патэлефанаваў вам.

Што гэта ваш сын загінуў у адэскім Доме прафсаюзаў.

Вам - не страшна?!

А цяпер ведайце - і гэтага ўкраінца, і дзесяткі дзесяткаў нашых дзяцей забілі на загад вашага бацькі і мужа.

Рана ці позна, але Вам прыйдзецца прызнаць што той, каго вы ведалі многа гадоў і з кім жылі пад адным дахам, перастаў быць ранейшым. Магчыма, вы гэта ўжо зразумелі. Але, усведамляючы, што побач з вамі - імператар, апантаны ідэяй падпарадкавання свету, успомніце сумную долю ўсіх дыктатараў і іх жанчын - Надзеі Алілуевай, Евы Браўн, Клары Петачы

Можа, вы яшчэ не ведаеце, што такое сапраўднае гора. Ну, не здарылася вам перажыць сапраўдны боль, і дзякуй Богу, што тое, што адчуваюць мільёны ўкраінскіх жанчын, пакуль не тычыцца вас асабіста.

Але пройдзе зусім няшмат часу, і тая нянавісць і прага забіваць, якую пасеяў ваш мужчына, дабярэцца і да вас.

Маша і Каця! Вы яшчэ вельмі маладыя, і вам яшчэ трэба будзе даведацца, што грошы і магутнасць, атрыманыя па праве нараджэння, вельмі рэдка становяцца залогам сапраўднага шчасця і практычна заўсёды нямоглыя перад горам і болем.

Бачыць Бог, я хачу, каб гэтая ісціна была вамі зразумелая як мага пазней. Але ўсё ідзе да таго, што вы пераканаецеся ў яе непазбежнасці вельмі хутка.

Калі вы яго не спыніце», - напісала яна.

Апошнія навіны