BE RU EN

Рада збярэцца на закрытае пасяджэнне

  • 5.05.2014, 11:13

Заўтра, 6 траўня, адбудзецца пленарнае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны.

Пра гэта паведамляе Цэнзор.НЕТ са спасылкай на паведамленне прэс-службы ВР.

Згодна з анонсам, пасяджэнне пачнецца ў 10.00 і будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

"Улічваючы тое, што пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, прысутнасць прадстаўнікоў СМІ будзе абмяжоўвацца знаходжаннем у кулуарах трэцяга паверха ў будынку парламента па вул. Грушэўскага, 5", - гаворыцца ў анонсе.

Фота: tsn.ua

Апошнія навіны