BE RU EN

Францыя пагражае Расеі новымі санкцыямі за зрыў выбараў ва Украіне

  • 5.05.2014, 10:44

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заяўляе, што калі выбары прэзідэнта Украіны 25 траўня не адбудуцца, ЕЗ увядзе супраць Расеі новыя санкцыі.

Адпаведную заяву Фабіуса цытуе прэс-служба МЗС Францыі, інфармуе РБК-Украіна.

"Мы ўжо ажыццявілі дзве фазы санкцый. Калі выбары 25 траўня не адбудуцца, мы будзем рухацца на новы ўзровень", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, ЕЗ не патрэбная вайна з Расеяй. "Але мы не можам сядзець склаўшы рукі", - адзначыў Фабіус.

"З аднаго боку расейцы кажуць, што не павінна быць выбараў ва Украіне, а з другога - што ў Сірыі трэба галасаваць за Башара аль Асада ў пачатку чэрвеня", - дадаў кіраўнік МЗС Францыі.

Апошнія навіны