BE RU EN

Сын Януковіча прызнаўся, што дапамагае тэрарыстам у Адэсе

  • 5.05.2014, 10:39

Сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які ўцёк у Расею, Віктар пацвердзіў, што дапамагаў сепаратыстам у Адэсе.

Пра гэта ён напісаў у "Фэйсбуку".

"Мяне абвінавачвалі ў фінансаванні сепаратыстаў, хоць я гэтага ніколі не рабіў. А цяпер, афіцыйна заяўляю, што аказаў дапамогу пацярпелым сапраўдным патрыётам Украіны", - напісаў Віктар Януковіч-малодшы, кажучы пра падзеі ў Адэсе.

Нагадаем, 2 траўня памагатыя тэрарыстаў у Адэсе з агнястрэльнай зброяй напалі на марш футбольных ультрас у падтрымку адзінства Украіны і адкрылі стральбу. Пазней праўкраінскія актывісты знеслі лагер Антымайдана, завязалася бойка падчас якой абодва бакі закідвалі адзін аднаго кактэйлямі Молатава. Пасля гэтага адбыўся пажар у Доме прафсаюзаў.

Па апошніх дадзеных, у выніку загінулі 46 чалавек.

Апошнія навіны