BE RU EN

Тымчук: Расейскія войскі гатовыя да нападу

  • 5.05.2014, 10:12

Канцэнтрацыя гатовых да нападу войскаў РФ ля межаў Украіны застаецца высокай.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"Выключэнне - у Крым перакінута да 50 адзінак авіяцыі (баявой і транспартнай), а таксама да 300 чал. асабістага складу. Афіцыйнае тлумачэнне - падрыхтоўка да ўдзелу ў парадзе ў гонар Дня Перамогі 9 траўня", - напісаў Тымчук.

Паводле яго дадзеных, блізу ўсходніх межаў часткі і падраздзяленні ВС РФ з 1 траўня знаходзяцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці, г.зн. гатовыя ў выпадку аддання загаду неадкладна прыступіць да выканання пастаўленых баявых задач.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. У прыватнасці, тэрарысты цалкам захапілі ўладу ў Славянску Данецкай вобласці. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі і арміі пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны