BE RU EN

«Абвер» паказаў твар і распавёў пра «Стралка»

  • 5.05.2014, 9:58

Правая рука расейскага ГВУшніка Ігара Гіркіна заявіў, што не мае ніякага дачынення да расейскіх спецслужбаў.

Паводле яго слоў, ён родам з Вінніцкай вобласці і кіруе трыма ваеннымі гарнізонамі тэрарыстаў - у Канстанцінаўцы, Дружкоўцы і Горлаўцы.

Пра гэта Сяргей Здрылюк, ён жа «Абвер» па дадзеных радыёперахопу СБУ, заявіў «Подробностям», піша «Украинская правда».

Таксама ён распавёў пра кіраўніка баевікоў, якія захапілі Славянск і Краматорск - Ігара Гіркіна.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. У прыватнасці, тэрарысты цалкам захапілі ўладу ў Славянску Данецкай вобласці. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі і арміі пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны