BE RU EN

Савет пры Пуціне: За ўваходжанне ў Расею прагаласавалі 15% крымчан

  • 5.05.2014, 9:27

Крым за далучэнне да Расеі фактычна не галасаваў.

Такая сенсацыйная заява на днях з'явілася на сайце Савета пры прэзідэнце Расеі па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека, - гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Яна кардынальна супярэчыць папярэднім лічбам Крамля аб амаль 97% падтрымкі ўваходжанні Крыма ў склад Расеі. Па дадзеных членаў прэзідэнцкага савета, на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі больш за 30% грамадзян. І толькі палова з тых, хто прыйшоў на рэферэндум, - прагаласавалі за далучэнне да Расеі. Такім чынам, лёс украінскага Крыма вызначыла прарасейская меншасць: недзе 15%.

Прыкладна такія ж дадзеныя яўкі і галасавання апублікаваў і Меджліс. І гэта дэ-факта даказвае, што анэксія Крыма не мае нічога агульнага з воляй большасці крымчан.

Няёмкую навіну з прэзідэнцкага сайта хутка прыбралі. Але праваабаронца Святлана Ганушкіна, адна з тых, хто даследаваў крымскія настроі, была шчырая з украінскімі журналістамі. У інтэрв'ю тэлеканалу 24 яна проста сказала, што Расея зняславілася крымскай кампаніяй.

Апошнія навіны