BE RU EN

Сепаратысты захапілі пракуратуру ў Данецку

  • 4.05.2014, 20:51

Захопнікі спалілі сцяг і канстытуцыю Украіны.

Блізу 2 тысяч чалавек ад плошчы каля захопленага будынка Данецкай абласной рады накіраваліся пікетаваць і штурмаваць Данецкую вайсковую пракуратуру. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Востраў».

Падстава для паходу на чарговую пракуратуру – патрабаваць распачаць крымінальную справу паводле факту расстрэлу невядомымі напярэдадні маршруткі ў Макееўцы. Як паведамляецца, тыя, што сабраліся дакладна не ведалі, куды іх вядуць. Паводле адной з версій – ішлі на штурм былога вайсковага вучылішча, у якім зараз размешчаны вайсковы ліцэй для школьнікаў.

Сярод мітынгоўцаў актыўна распаўсюджваліся чуткі, што ў вайсковым ліцэі засеў «Правы сектар».

Раз'юшаныя ўдзельнікі шэсця трымалі ў руках біты і вялікія камяні. У натоўпе былі заўважаныя людзі ў камуфляжы з аўтаматамі Калашнікава ў руках.

Праходзячы міма адміністрацыйнага будынка «Данецксталі», натоўп абурыўся тым, што над ім развіваецца украінскі сцяг.

Яны запатрабавалі ад аховы зняць яго і ўзняць на яго месца сцяг самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Падышоўшы да пракуратуры натоўп пералез праз плот і ўвайшоў у будынак. Украінскія сцягі былі выкінутыя з вокнаў. Спачатку па іх патапталіся нагамі, а затым спалілі разам з Канстытуцыяй Украіны.

Фота: 62.ua

Апошнія навіны