BE RU EN

Правадыр сепаратыстаў у Бярдзянску: Мы чакаем зброі з Крыма

  • 4.05.2014, 20:44

Патрыёты Украіны разграмілі штаб сепаратыстаў у Бярдзянску.

Адзін з каардынатараў баевікоў – Дзяніс Васіленка 1976 года нараджэння – быў дапытаны. Размову з ім запісалі на відэакамеру і выклалі на YouTube.

Васіленка паведаміў, што далучыўся да сепаратыстаў яшчэ ў лютым 2014 года. Ён таксама распавёў пра шэраг акцый, якія былі праведзеныя ў Бярдзянску і аб каардынацыі з іншымі прарасейскімі групамі ў Данецкай вобласці. Затрыманы пацвердзіў свой удзел у беспарадках у Марыупалі. Ён падкрэсліў, што пасля захопу ўлады ў гэтым горадзе і правядзення «рэферэндуму» 11 траўня баявыя дзеянні павінны былі прадоўжыцца ў Бярдзянску.

Васіленка распавёў, што зброю і рэсурсы сепаратысты планавалі атрымаць з Крыма.

Апошнія навіны