BE RU EN

Амбасада Расеі раздае літоўцам «георгіеўскія стужкі»

  • 4.05.2014, 20:20

Жыхары Літвы сталі часцей сустракаць на вуліцах гарадоў расейскую сімволіку.

Блогер Шарунас Матулявічус сцвярджае, што гэтым займаецца менавіта амбасада Расеі. Пра гэта ён паведаміў у сваім блогу і ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

СМІ ўжо паведамлялі, што па Вільні ездзіць таксі з расейскім сцягам і з «георгіеўскай стужачкай». Пра гэта паведаміў кансультант і лектар Паўлюс Ковас. «Георгіеўская стужачка» стала атрыбутам тэрарыстаў ва Украіне, піша ru.DELFI.lt.

Матулювічюс сцвярджае, што нечакана і без праблем высветліў, адкуль у Літве бяруцца такія стужачкі.

«Інфармацыяй пра тое, дзе ў Літве раздаюць гэтыя стужачкі, у суботу ўвечары падзялілася несяброўская ў адносінах да Літвы і якая набрала нямала прыхільнікаў старонка «За правую справу. Рускія Літвы, яднайцеся», – піша Матулявічус. – У інфармацыі паведамляецца, што ў апошні час адміністратары атрымліваюць нямала пытанняў аб тым, дзе можна ўзяць «георгіеўскія стужачкі». Тут жа згадваецца, што іх раздаюць у пасольстве РФ, у Вільні, на вуліцы Латвіі. З аднаго боку быццам бы гэта не здзіўляе, паколькі на вуліцы Латвія і не такое распаўсюджваюць, уключаючы і адмоўныя каментары на інфармацыйных парталах». Паводле яго слоў, на гэтай старонцы заклікаюць браць пабольш стужачак, каб раздаць іх сябрам, сямейнікам і сваякам.

Матулявічус адзначае, што «георгіеўскія стужачкі» існуюць з часоў Расейскай Імперыі, тады іх і сталі выкарыстоўваць у арміі. Яны захаваліся як элемент ордэнаў у эпоху СССР, цяпер асабліва распаўсюджаныя з нагоды набліжэння 9 мая.

Ён адзначае, што самі стужачкі ў Літве з'ява не новая. Пасольства распаўсюджвае іх не ў першы раз, толькі яны не былі пазнавальныя жыхарамі. Яны «праславіліся» менавіта падчас крызісу ва Украіне, паколькі іх як адметны знак носяць прарасійскія і тыя, што прыбылі з Расеі тэрарысты.

Матулявічус мяркуе, што з кожным днём літоўцы будуць бачыць георгіеўскія стужачкі ўсё часцей – абуджаны расейскі нацыяналізм не абыходзіць бокам і Літву.

Апошнія навіны