BE RU EN

Захопленых на Луганшчыне памежнікаў вызвалілі

  • 4.05.2014, 19:33

Пасля працяглых перамоваў з тэрарыстамі праваахоўнікам удалося вызваліць памежны патруль у колькасці 5 чалавек, які ўчора захапілі тэрарысты на Луганшчыне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Учора днём на ўчастку аддзела памежнай службы «Станічна-Луганскае» Луганскага пагранічнага атрада невядомыя ўзброеныя асобы захапілі пагранічны нарад у колькасці 5 чалавек.

Памежнікі, якія вярталіся з аховы дзяржаўнай мяжы Украіны, падчас затрымання аказалі супраціў і ўжылі штатную зброю.

Пад час паспяхова праведзеных перамоваў ўсіх памежнікаў атрымалася вызваліць, сказана ў заяве Дзяржпагранслужбы.

Апошнія навіны