BE RU EN

У Марыўпалі разграмілі два выбарчых штаба Парашэнкі

  • 4.05.2014, 18:24

У ноч з 3 на 4 траўня ў Марыўпалі былі разгромленыя 58 і 59 акруговыя выбарчыя штабы кандыдата на пасаду прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве рэгіянальнага штаба кандыдата ў прэзідэнты Данецкай вобласці.

Пад час нападу вандалы знішчылі і часткова выкралі аргтэхніку, разбілі мэблю і іншую маёмасць штаба. Надпіс «помсцім за Адэсу», зроблены на сцяне, дае падставы меркаваць, што ў радыкальных дзеяннях бралі ўдзел прарасейска настроеныя элементы.

Апошнія навіны