BE RU EN

Кернес апублікаваў у Instagram сваё фота

  • 4.05.2014, 17:54

Фота зробленае ў бальнічнай палаце ў ізраільскай бальніцы, дзе зараз знаходзіцца мэр Харкава.

«Жыць трэба моцным! Усім дзякуй! Я вярнуся», – падпісанае фота.

28 красавіка падчас ранішняй прабежкі Кернеса паранілі ў спіну з агнястрэльнай зброі. Паводле паведамленняў, невядомы, як мяркуецца, страляў з снайперскай вінтоўкі Драгунова. Кернес атрымаў раненні грудной клеткі і брушной поласці. Спачатку яму зрабілі аперацыю харкаўскія медыкі. 29 красавіка яго даставілі ў шпіталь у ізраільскай Хайфе.

Апошнія навіны