BE RU EN

У Луганску тэрарысты паранілі вайскоўца

  • 4.05.2014, 16:29

Тэрарысты спрабавалі захапіць будынак абласнога зборнага пункта.

Пра гэта УНІАН паведамілі ва Ўпраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны.

Паводле паведамлення, 3 мая а 19 гадзіне група радыкальна настроеных прарасейскіх сепаратыстаў спрабавала захапіць будынак абласнога зборнага пункта ў г. Луганску і завалодаць зброяй, у той час там знаходзіліся вайскоўцы Заходняга тэрытарыяльнага камандавання.

«Не дасягнуўшы вызначанай мэты, радыкалы адкрылі агонь з агнястрэльнай зброі ў бок вайскоўцаў. Падчас перастрэлкі вайсковец адной з вайсковых частак атрымаў скразное агнястрэльнае раненне перадплечча правай рукі», – паведамілі ў УСО.

Пацярпеламу аказана неабходная медыцынская дапамога, на дадзены момант стан яго здароўя здавальняючы.

Раней некаторыя СМІ паведамлялі, што сепаратысты захапілі ў Луганску зборны пункт, у той жа час байцы Нацыянальнай гвардыі змаглі выйсці са зброяй з захопленага будынка.

Reuters
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters

Апошнія навіны