BE RU EN

У Адэсе сепаратысты заблакавалі будынак гарадской міліцыі

  • 4.05.2014, 15:42

У цэнтры Адэсы амаль 150 чалавек заблакавалі будынак гарадскога ўпраўлення МУС і патрабуюць адпусціць затрыманых 2 траўня прарасейскіх удзельнікаў масавых беспарадкаў.

Як паведамляе УНІАН, каля будынку ўправы, на вуліцы Прэабражэнскай, сабраліся сваякі і паплечнікі затрыманых. Яны заблакавалі смеццевымі кантэйнерамі і каменнымі кветнікамі праезную частку і тратуар на квартале ад Буніна да Жукоўскага. Свае дзеянні прысутныя тлумачаць тым, што яны не хочуць, каб супрацоўнікі праваахоўных органаў адвезлі затрыманых у Прыморскі раённы суд.

Уезды ў будынак і дзверы перакрытыя. Іншыя людзі спрабуюць побач не праходзіць.

Нагадаем, у Адэсе 3, 4 і 5 траўня абвешчаныя днямі жалобы. 2 траўня 2014 года ў цэнтры Адэсы адбылося супрацьстаянне, у выніку якога загінулі людзі. Паводле папярэдніх звестак у выніку сутыкненняў загінула больш за 40 чалавек. На будынках камунальных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада будзе прыспушчаны Дзяржаўны сцяг Украіны і сцягі горада Адэсы з жалобнымі стужкамі.

Апошнія навіны