BE RU EN

Пажар на СТА ў Менску: пацярпелі майстар і два аўто

  • 4.05.2014, 13:25

Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Увечары 30 красавіка адбылося ўзгаранне ў будынку СТА ТАА «Рам100сервіс» па вуліцы Сыракомлі ў Менску. Майстар СТА атрымаў апёкі, пашкоджаны два аўтамабілі, паведамляе прэс-служба МНС.

Загаранне адбылося ў будынку СТА на плошчы 5 квадратных метраў. У выніку пажару пашкоджана маёмасць (інструмент), забруджана памяшканне. Агонь таксама пашкодзіў пакрыццё двух легкавых аўтамабіляў, якія знаходзіліся на СТА.

Майстар СТА спрабаваў самастойна патушыць пажар і атрымаў апёкі. Ён шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з тэрмічным апёкам правага перадплечча, кісткі, галёнкі 1-3 ступеняў.

Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС

Апошнія навіны