BE RU EN

Тэрарысты вызвалілі захопленых у Луганску актывістаў

  • 4.05.2014, 12:45

Баевікі, якія захапілі ў палон двух украінскіх актывістаў, сёння вызвалілі іх.

Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» праваабаронца з Луганску Вольга Сяргеева.

«Адпусцілі. Яны ў бяспечным месцы», - напісала яна.

Грамадскіх актывістаў Ганну Макраусаву і Аляксея Біду тэрарысты захапілі ў палон учора ўвечары. Іх трымалі ў будынку абласнога аддзялення СБУ.

Нагадаем, учора тэрарысты штурмавалі ваенкамат і патрабавалі ад вайскоўцаў, якія знаходзіліся ўнутры, здаць зброю. Ноччу ваенкамат быў захоплены. Да гэтага часу не вядомы лёс жаўнераў тэрміновай службы, якія былі вывезены з будынка захопнікамі ў невядомым кірунку.

Раней Луганскае ўпраўленне МУС Украіны паведаміла, што пры спробе мітынгоўцаў ўзяць пад кантроль будынак ваенкамата і адну з вайсковых частак у суботу былі параненыя двое вайскоўцаў: салдат тэрміновай службы ля ваенкамату, і салдат унутраных войскаў - у частцы №3035.

Апошнія навіны