BE RU EN

Расейскія баевікі спалілі грамадскі транспарт Краматорска

  • 4.05.2014, 11:15

Жыхары Краматорска засталіся без грамадскага транспарту.

Сепаратысты і расейскія дыверсанты ператварылі яго ў попел. Перамяшчэнне па горадзе стала для жыхароў Краматорска сапраўднай праблемай. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук.

«Так пад чулым кіраўніцтвам Масквы сепаратысты «ўладкоўваюць» гарады ўсходу Украіны. Краматорск сёння», - напісаў ён у каментары да фатаграфій з горада.

Сітуацыя ў Краматорску на сённяшні дзень складаная: праз бесперапыннае супрацьстаянне перастаў працаваць грамадскі транспарт, людзям няма на чым дабрацца да працы, прыпыненая праца асноўных заводаў-гігантаў, закрываюцца крамы. 4 траўня антытэрарыстычная аперацыя працягваецца. Украінскія сілавікі ўзялі ў кола Славянск і вызвалілі практычна ўвесь Краматорск, за выключэннем некалькіх будынкаў у цэнтры горада, дзе заселі ўзброеныя тэрарысты.

Апошнія навіны