BE RU EN

Жыхары Прыкарпацця рыхтуюцца абараняць Украіну

  • 4.05.2014, 11:07

Людзі ўступаюць у «батальёны абароны» і вучацца ваяваць, каб абараніць краіну ад расейскага агрэсара.

Большасць з іх у свой час нават ухіліліся ад службы ў войску. Аднак зараз кінулі хатнія справы і на экспромтам створаным палігоне вучацца ваяваць. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Добраахвотнікі пад кіраўніцтвам прафесійных інструктараў-добраахвотнікаў авалодваюць самаабаронай, тактыкай бою, мастацтвам стральбы. «Батальён абароны» - так умоўна называюцца тыя, хто цяпер трэніруюцца на палігоне. Агулам на барацьбу з ворагам Прыкарпацце гатовае кінуць ва ўсякім разе дванаццаць тысяч добраахвотнікаў. Зараз тут іх трэніруецца толькі дзвесце - гэта першая група. Вайсковыя курсы працягнуцца для іх пяць дзён.

Мужчыны кажуць, што кінулі вясновыя працы на лецішчах і агародах, узялі дазволы ў працадаўцаў і нават ўгаварылі жонак адпусціць іх на вучэнні. Спяць у палатках, харчуюцца з палявой кухні. Сярод добраахвотнікаў нават некалькі дзяўчат, вайсковай муштры не абыходзяць бокам і яны.

Добраахвотнікам «батальёна абароны» тут выкладаюць асновы вайсковай навукі: рукапашны бой, штыкавую атаку, з чаго складаецца пісталет, як лётаюць кулі, вучаць страляць - як гэта прыйшлося б рабіць на вайне. Інструктарамі з'яўляюцца былыя спецназаўцы і цяперашнія праваахоўнікі. Як выжыць на вайне і абараняць радзіму, добраахвотнікаў вучаць бясплатна. Гэты навучальны лагер арганізавалі без падтрымкі вайскоўцаў.

Ініцыятары за тыдзень сабралі трынаццаць тысяч грыўняў і пачалі ўладкоўваць тэрыторыю ля сельскага возера. Чым змаглі - намётамі, харчаваннем, вадой - дапамаглі неабыякавыя людзі. Чатырох дзён упартых трэніровак некаторым добраахвотнікам хапіла не толькі, каб схуднець і кінуць паліць, але і самім стаць «інструктарамі».

Апошнія навіны