BE RU EN

П'яны расеец сарваў рэйс з Масквы ў Тайланд

  • 4.05.2014, 10:06

Пасажыр распачаў бойку ў аўтобусе, які курсуе паміж тэрміналам і самалётамі ў «Дамадзедаве».

Пра тое, што ён быў п'яны, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў службах аэрапорта ў нядзелю.

«Амаль у 07:00 паводле маскоўскага часу. нецвярозы пасажыр справакаваў бойку ў аўтобусе перад пасадкай у самалёт Масква-Пхукет (Тайланд). У выніку хуліган і яго суправаджэнне былі знятыя з рэйса і перададзеныя паліцыі», - паведамляе агенцтва.

Інцыдэнт выклікаў затрымку рэйса на дзве гадзіны.

У прэс-службе аэрапорта паведамілі аб іншым інцыдэнце. Двое пасажыраў пасварыліся паміж сабой на рэйсе «Мюнхен-Масква». Факт НЗ перад рэйсам на Пхукет абверглі. Аднак ва ўпраўленні УУС на транспарце паведамілі, што адміністрацыйныя пратаколы складзеныя на ўдзельнікаў двух інцыдэнтаў.

Апошнія навіны