BE RU EN

Дзёрзкая акцыя ў цэнтры Менска

  • 30.05.2014, 8:05

На Кастрычніцкай плошчы пратэставалі супраць падпісання дамовы аб ЕАЭС.

Акцыя прайшла ўвечары 29 траўня. Яе правялі тры актывіста моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва», піша БелаПАН.

У 19 гадзін Вольга Бурневіч, Вольга Жураўлёва і Сяргей Качура выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам!». Праз некалькі хвілін прыехаў аўтобус з АМАПам. Актывісты былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС.

Па заканчэнні трох гадзін пасля затрымання з міліцыі выйшла Жураўлёва, у дачыненні да якой складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. 2 чэрвеня яна павінна з'явіцца ў суд .

«Магчыма, Вольгу адпусцілі таму, што на акцыю яна прыйшла з малалетнім дзіцем», - сказаў кіраўнік арганізацыі Алег Корбан.

Пра лёс астатніх затрыманых пакуль невядома. Хутчэй за ўсё, яны затрыманыя да суда.

Апошнія навіны