BE RU EN

Таццяна Лазарава: Прабачце, мне вельмі сорамна за Расею

  • 3.05.2014, 20:33

Вядомая актрыса папрасіла прабачэння за агрэсію РФ.

Пра гэта Таццяна Лазарава напісала ў сваім акаўнце ў Livejournal.

«Я ўдзячна бязмерна ўсім тым, хто ва Украіне па-ранейшаму падзяляюць Пуціна і іншую Расею, георгіеўскія стужачкі і дзень Перамогі. Дзень Перамогі ў нас яшчэ з Украінай агульны. Стужачкі ўжо няма.

Як у вас на гэта хапае мудрасці і спакою, я ўжо не разумею. Але я за гэта вам моўчкі ўдзячная. І прабачце мяне. Я нічога не змагла зрабіць. Усе мае сябры і сваякі, якія жывуць ва Украіне - прабачце. Мне вельмі сорамна за маю краіну. І вельмі страшна. За абедзве нашы. Вельмі», - напісала Таццяна Лазарава.

Апошнія навіны