BE RU EN

МЗС Польшчы просіць сваіх грамадзян пакінуць Данбас

  • 3.05.2014, 14:15

Палякаў таксама просяць устрымацца ад паездак у Адэсу.

У сувязі з імклівым развіццём падзей у Данецкай, Луганскай абласцях, а таксама ў Адэсе, якія адмоўна ўплываюць на сітуацыю ў плане бяспекі ў гэтых рэгіёнах Украіны, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча заклікае сваіх грамадзян пакінуць Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама ўстрымацца ад паездак у Адэсу без асаблівай патрэбы, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце міністэрства (пераклад - charter97.org).

Нагадаем, у Данецкай вобласці праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. За апошнія суткі пяцёра вайскоўцаў загінулі, яшчэ 12 параненыя.

У Адэсе 2 траўня пачаліся масавыя беспарадкі. У выніку загінулі, паводле апошніх звестак, 46 чалавек.

Апошнія навіны