BE RU EN

Вызвалены тэлецэнтр Краматорска

  • 3.05.2014, 14:12

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскімі сілавікамі быў вызвалены тэлецэнтр у Краматорску.

Пра гэта паведамляе МУС Украіны.

«У памяшканнях тэлецэнтра, дзе размяшчаліся тэрарысты, знойдзеныя патроны ад аўтамата Калашнікава, паштоўкі сепаратысцкага ўтрымання, некалькі малітоўнікаў, якія выпушчаныя ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а таксама рукапісныя запіскі аб уключэнні раейскіх тэлеканалаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі ведамства, на гэты момант вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў адноўлена, тэлецэнтр працуе ў штатным рэжыме.

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра.

3 траўня ўкраінскія вайскоўцы працягнулі аперацыю. Вызвалены аэрапорт і тэлевышкі ў Краматорску. Працягваюцца баі ў Славянску.

Апошнія навіны