BE RU EN

Над Краматорскам дым, у горадзе страляніна (Відэа)

  • 3.05.2014, 13:44

Мясцовыя жыхары паведамляюць аб баях на ўскраінах горада.

У інтэрнэце тым часам з'явіліся першыя відэа, знятыя сёння падчас антытэрарыстычнай аперацыі, якую ўкраінскія сілавікі праводзяць на подступах да Краматорска.

Відавочцы таксама паведамляюць аб падпаленых маршрутках і тралейбусах у цэнтры горада.

«У Краматорску пачаўся бой, - паведамляюць мясцовыя жыхары. - Вельмі магутная кананада, такога яшчэ не было. Буйнакаліберныя кулямёты, выбухі».

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра.

3 траўня ўкраінскія вайскоўцы працягнулі аперацыю. Вызвалены аэрапорт і тэлевышкі ў Краматорску. Працягваюцца баі ў Славянску.

Апошнія навіны