BE RU EN

Дальнабойніка аштрафавалі за «спрэчкі» з мытнікам

  • 3.05.2014, 13:41

Тры мільёны рублёў давялося пакінуць у пункце мытнага афармлення Казловічы берасцейскай мытні беларускаму кіроўцу-экспедытару.

Яго абвінавацілі ў нібыта «абразе» супрацоўніка мытні. На аўтамабілі DAF ён вёз з Бельгіі ў Расею шакалад. Супрацоўнік мытні папрасіў даць суправаджальныя дакументы - іх не хапала. Тады аўтамабілісту прапанавалі прайсці на паглыблены дагляд. Кіроўца абурыўся, стаў спрачацца з мытнікам.

Як сцвярджае «Савецкая Беларусь», у размове на падвышаных нотах праслізнулі нецэнзурныя выразы з боку кіроўцы.

На месцы склалі адміністрацыйны пратакол. Экспедытару нічога не заставалася, як аддаць штраф у 3 мільёны рублёў.

Апошнія навіны