BE RU EN

Напярэдадні прыезду Лукашэнкі арыштаваны лідар барысаўскіх фанатаў

  • 3.05.2014, 12:29

Лідар футбольных фанатаў БАТЭ Аляксандр Марозаў быў затрыманы ўчора ўвечары супрацоўнікамі барысаўскай міліцыі.

Цяпер маладзён чакае суда. Цалкам магчыма, што затрыманне фаната адбылося ў сувязі з сённяшнім наведваннем «Барысаў-Арэны» дыктатарам, піша barysau.by.

Нагадаем, 26 сакавіка гэтага года суд прысудзіў Аляксандра Марозава да 5 сутак арышту за плакат у падтрымку ўкраінскага Майдану.

Апошнія навіны