BE RU EN

МУС Украіны: У перастрэлцы паблізу Славянска параненыя 12 чалавек

  • 3.05.2014, 12:02

Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Андрэеўцы загінулі два вайскоўцы, параненыя 12 чалавек.

Пра гэта паведамляе сайт МУС са спасылкай на камандуючага Нацгвардыяй Сцяпана Палтараку.

«Цынізму сепаратыстаў няма мяжы. Яны ў чарговы раз паказалі блюзнерства сваіх дзеянняў - пад прыкрыццём мірных жыхароў, выставіўшы наперад дзяцей, старых, спрабавалі выцесніць блокпост, вялі сур'ёзны ціск на вайскоўцаў, якія знаходзяцца там», - адзначыў Палтарака.

Паводле інфармацыі МУС, вайскоўцы пачалі перамовы аб недапушчэнні канфлікту. Падчас перамоўнага працэсу сепаратысты ўжылі агнястрэльную зброю з-за спін мірных грамадзян, і ў гэтай перастрэлцы загінулі два вайскоўцы і 12 чалавек параненыя.

Са слоў С.Палтаракі, пасля перагрупоўкі сіл вайскоўцы змаглі ўтрымаць блокпост. Пасля гэтага да іх на падмогу прыйшло рэзервовае падраздзяленне, была захоплена вышыня і ўзяты пад кантроль тэлецэнтр Краматорск.

2 траўня прэс-служба Міністэрства абароны паведаміла аб гібелі двух вайскоўцаў з 95-й асобнай аэрамабільнай брыгады Узброеных сіл Украіны падчас процідзеяння нападу групы ўзброеных экстрэмістаў паблізу Славянска, у Андрэеўцы.

Апошнія навіны