BE RU EN

Сцяпан Палтарак: Галоўная задача - знішчыць тэрарыстаў

  • 3.05.2014, 11:53

У Данбасе ў суботу працягваецца актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта паведаміў камандуючы Нацыянальнай гвардыі Украіны Сцяпан Палтарак, паведамляе «Інтэрфакс-Україна».

«Наша галоўная задача - абараніць жыцці мірных людзей і знішчыць усіх тых, хто змагаецца з мірным насельніцтвам, хто тэрарызуе людзей і са зброяй аказвае супраціў узброеным сілам Украіны, МУС і Нацгвардыі», - адзначыў Палтарак.

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску і вызваліла большую частку горада.

Фота: unian.net

Апошнія навіны