BE RU EN

Назіральнікаў АБСЕ вызвалілі з палону ў Славянску

  • 3.05.2014, 10:53

Замежных вайсковых назіральнікаў АБСЕ вызвалілі ў Славянску.

Пра гэта заявіў прадстаўнік прэзідэнта РФ Уладзімір Лукін.

«Вызвалілі ўсіх 12 чалавек, якія ў мяне ў спісе», - сказаў Лукін.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня на адным з блокпостаў ля Славянска баевікі затрымалі чальцоў вайсковай місіі АБСЕ.

27 красавіка на прэс-канферэнцыі захопленыя інспектары АБСЕ заявілі, што «знаходзяцца ў гасцях» у самаабвешчанага мэра Славянска Вячаслава Панамарова. У выніку перамоваў адзін з затрыманых, шведскі афіцэр, які пакутуе на дыябет, быў вызвалены.

Напярэдадні Службай бяспекі Украіны былі атрыманыя доказы каардынацыі і непасрэднага ўплыву расейскага боку на сітуацыю вакол захопу чальцоў вайсковай верыфікацыйнай місіі краін - удзельніц АБСЕ.

У прыватнасці, апублікаваная размова паміж спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ Уладзімірам Лукіным і правадыром узброеных тэрарыстаў «Стралком» Ігарам Гіркіным.

Апошнія навіны