BE RU EN

Дэпутат Адэскай абласной рады сканаў у лякарні пасля закалотаў

  • 3.05.2014, 10:49

Што канкрэтна стала прычынай смерці дэпутата, пакуль не паведамляецца.

Дэпутат Адэскай абласной рады Вячаслаў Маркін сканаў у лякарні блізу 4 гадзін раніцы пасля масавых беспарадкаў у горадзе напярэдадні. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Україна» са спасылкай на прэс-службу абласной рады.

Пакуль не паведамляецца, што стала прычынай смерці дэпутата. У панядзелак Адэская абласная рада збіраецца на экстранную пазачарговую сесію, паведамілі ў прэс-службе.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, каля 43 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Апошнія навіны