BE RU EN

Баевікі штурмуюць падраздзяленне Нацгвардыі пад Луганскам

  • 29.05.2014, 18:04

Ідзе жорсткі бой.

Тэрарысты распачалі спробу штурму падраздзялення Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Луганскай вобласці. У гэты час вядзецца заўзяты бой паміж тэрарыстамі і байцамі гэтага падраздзялення.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацгвардыі.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, сёння пад 16:30, тэрарысты, узброеныя агнястрэльнай зброяй: аўтаматамі, кулямётамі і гранатамётамі, на васьмі аўтамабілях "КамАЗ", атачылі асобнае дыслакаванае падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі Украіны ў горадзе Аляксандраўск Луганскай вобласці і спрабуюць яго захапіць.

"Праваахоўнікі супраціўляюцца. Цяпер ідзе жорсткі бой", - сказана ў паведамленні прэс-службы.

Фота: AP

Апошнія навіны