BE RU EN

Фотафакт: баранавіцкі БРСМ далучыў Беласток да Беларусі

  • 29.05.2014, 15:04

На мапе, якая размешчаная на стыкерах і майках арганізацыі, межы не адпавядаюць рэчаіснасці.

У рукі журналістаў intex-press.by трапілі стыкеры, якія распаўсюджвае БРСМ Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На іх намаляванае чырвонае сэрца, якое аб'ядноўвае ў сабе герб універсітэта, БРСМ і мапу Беларусі. Заходняя мяжа нашай краіны пры гэтым аднесеная значна далей - паводле ўяўлення аўтара, некаторая частка Польшчы разам з Беластокам знаходзіцца ў Беларусі.

«На мой погляд, межы на малюнку вельмі блізкія да сапраўдных, - пракаментаваў сітуацыю сакратар БРСМ БарДУ Віктар Горбач. - Раней мы памылку не заўважалі».

Прадстаўнік арганізацыі запэўніў журналістаў, што больш ляпаў яго аднадумцы дапускаць не будуць і пераробяць дызайн атрыбутыкі.

Апошнія навіны