BE RU EN

Мясніковіч выгнаў міністраў на сенакос

  • 29.05.2014, 13:56

Чыноўнікаў адправілі ў палі сачыць за нарыхтоўкай траў.

"Кантраляваць ход уборкі травы ў Беларусі будуць рабочыя групы, створаныя па даручэнні прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча", - паведамілі "Інтэрфаксу" ў чацвер у прэс-службе ўрада.

Так, рабочую групу па Брэсцкай вобласці ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, па Віцебскай вобласці - віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч, па Гомельскай - першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Кіраўніком рабочай групы па Гродзенскай вобласці прызначаны міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, па Менскай - віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, па Магілёўскай - першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

Перад рабочымі групамі пастаўленая задача пракантраляваць, каб уборка траў першага ўкосу праводзілася ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку лабараторны кантроль якасці кармоў.

"Выезды на палі членаў рабочых груп павінны быць рэгулярнымі - уключаючы выходныя і святочныя дні, а таксама непрацоўны час. Рэагаваць на выяўленыя факты невыканання тэхналагічных рэгламентаў, нарматываў і тэхналагічнай дысцыпліны кіраўнікі рабочых груп павінны будуць неадкладна. Да вінаватых службовых асоб будуць прымяняцца меры дысцыплінарнага ўздзеяння аж да вызвалення ад займаных пасадаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Прэм'ер-міністр яшчэ раз падкрэсліў, што "на перыяд нарыхтоўкі кармоў неабходна адмяніць адпачынкі і замежныя камандзіроўкі кіраўнікоў і іх намеснікаў, адказных спецыялістаў райвыканкамаў, сельскагаспадарчых арганізацый".

Апошнія навіны