BE RU EN

Клічко абвешчаны мэрам Кіева

  • 29.05.2014, 10:37

Лідар партыі "УДАР" Віталь Клічко перамог на выбарах гарадскога галавы Кіева.

Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, адкрываючы пасяджэнне парламента ў чацвер, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"У Кіева ёсць новы кіраўнік, якім стаў наш калега Віталь Клічко", - сказаў Турчынаў.

Афіцыйныя дадзеныя аб выніках выбараў мэра Кіева пакуль адсутнічаюць.

Нагадаем, што выбары гарадскога кіраўніка Кіева адбыліся ў адзін дзень з выбарамі прэзідэнта Украіны - 25 траўня. Віталь Клічко актыўна ўдзельнічаў у падзеях Майдана, якія прывялі да ўцёкаў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Апошнія навіны