BE RU EN

На скрыжаванні ў Віцебску загарэўся святлафор

  • 29.05.2014, 9:15

Чорныя клубы дыму і языкі полымя над праезнай часткай маглі бачыць мінакі на адной з вуліц Віцебска.

Як аказалася, гарэў святлафор, размешчаны на апоры асвятлення. Пра гэта паведаміў відавочца, які даслаў фатаграфіі з месца здарэння, піша onliner.by.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Замкавай і Калініна. Святлафор гарэў адкрытым полымем . З-за гэтага нават спыніліся некаторыя ўдзельнікі дарожнага руху.

«Паведамленне аб узгаранні паступіла каля 19:30, - распавяла прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. - У выніку пашкоджаны корпус святлафора, кабель і святлодыёдныя пласціны. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца».

Апошнія навіны