BE RU EN

Forbes назваў Меркель самай уплывовай жанчынай свету

  • 28.05.2014, 21:49

Канцлерка ФРГ займае гэтую пазіцыю чацвёрты год запар.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель зноў узначаліла спіс 100 самых уплывовых жанчын свету паводле версіі амерыканскага часопіса Forbes. Выданне адзначае, што 59-гадовая нямецкая канцлерка займае гэтую пазіцыю чацвёрты год запар. Усяго яна ўзначальвала рэйтынг дзевяць разоў, піша «Корреспондент».

На другім месцы ў гэтым годзе апынулася старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джанет Елен. Трэцяе месца ў спісе атрымала жонка мільярдэра Біла Гэйтса Мелінда Гейтс, якая займаецца дабрачыннасцю.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі, у прыватнасці, прэзідэнт Бразіліі Дылма Русэф, кіраўнічка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, былая дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, гендырэктар General Motors Мэры Бара і першая лэдзі ЗША Мішэль Абама.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны