BE RU EN

Сенатар Круз: ЗША павінны забяспечыць Украіну баявой зброяй

  • 28.05.2014, 18:58

Сенатар-рэспубліканец настойвае на прамой вайсковай дапамозе Украіне.

Пра гэта Тэд Круз заявіў сёння ў Кіеве ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

На ягоную думку, ЗША павінны прадставіць Украіне ўсе неабходныя сродкі і абсталяванне, каб абараніць сябе, уключаючы баявую зброю.

«На маю думку, Амерыка павінна падтрымаць Украіну і выступіць супраць расейскіх ваенных дзеянняў, супраць расейскага ўварвання ў краіну і актыўных спробаў падарваць яе бяспеку, супраць таго, што яна накіроўвае вайскоўцаў, што вядзе да кровапраліцця, гвалту і падрыву стабільнасці Украіны», - сказаў Круз.

Раней кандыдат у прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю амерыканскай газеце The Washington Post заклікаў ЗША ўкласці з Украінай новую дамову ў галіне бяспекі і забяспечыць ёй прамую вайсковую дапамогу.

Сенатар Круз, які ўпершыню знаходзіцца ва Украіне, сустрэўся сёння ў Кіеве з лідарамі Майдану і прадстаўнікамі ўкраінска-амерыканскага дзелавога дыялогу. У яго праграме таксама прадугледжана сустрэча з Пятром Парашэнкам.

Фота: Reuters

Апошнія навіны