BE RU EN

Выбарчыя пратаколы з Луганскай вобласці давезлі ў Кіеў

  • 28.05.2014, 18:26

ЦВК Украіны плануе сёння завяршыць падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах.

У Цэнтральную выбарчую камісію Украіны прыбылі камісіі з акругаў №114 і №115 з Луганскай вобласці. Яны прывезлі пратаколы з прэзідэнцкіх выбараў у папяровым выглядзе. Працэдура прыняцця дакументаў пачалася а 16:00, паведамляе РБК-Украіна.

Раней у ЦВК ужо паступілі пратаколы з Данецкай вобласці.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны плануе сёння апрацаваць 100% электронных пратаколаў выбараў прэзідэнта і праінфармаваць выбаршчыкаў аб папярэдніх выніках падліку галасоў.

Апошнія навіны