BE RU EN

Па Бабруйску шпацыравалі сланы

  • 28.05.2014, 17:53

У Бабруйску сланоў выпусцілі на волю, гараджане з фотаапаратамі акружылі жывёл.

У Бабруйску каля гіпермаркета «Карона» размясціўся невялікі звярынец, піша «Вечерний Бобруйск». Магчыма, пазней пад'едзе цырк, ну а экзатычныя жывёлы тым часам забаўляюць мясцовых жыхароў. Сланы свабодна перамяшчаюцца і «пасуцца» на вуліцы горада.

Пацярпелых ад нашэсця экзотыкі пакуль няма - усе хутчэй здзіўленыя. Акрамя сланоў можна пагладзіць і патузаць за вушы ламу, поні. Пакуль што задавальненне ад зносінаў з жывой прыродай нічога не каштуе.

Апошнія навіны