BE RU EN

Тэрарысты абстралялі вайсковую частку ў Данецку

  • 28.05.2014, 16:28

Зенітная ракетная воінская частка была абстраляная з мінамётаў, аўтаматаў і снайперскай вінтоўкі.

Інцыдэнт адбыўся сёння ў 11:15, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Паводле дадзеных абароннага ведамства, зламыснікі вялі прыцэльны агонь з зялёных насаджэнняў з боку аэрапорта па адміністрацыйнай тэрыторыі часткі, дзе ў той час знаходзіліся вайскоўцы. Адна з мін тэрарыстаў разарвалася каля санітарнай часткі, яшчэ адна на страявым пляцы.

Пацярпелых сярод вайскоўцаў няма.

Апошнія навіны