BE RU EN

Члены ЦВК Украіны стоячы віталі кіраўніка камісіі з Данецка

  • 28.05.2014, 16:23

Кіраўніка данецкай акруговай выбарчай камісіі №62 Таццяну Кана ў Кіеве віталі авацыямі.

Такім чынам прысутныя прадэманстравалі сваё захапленне адвагай жанчыны, якая была адказная за правядзенне выбараў прэзідэнта Украіны ў захопленым тэрарыстамі Данецку, перадае 5 канал.

Таццяна Кана сама прывезла пратаколы ў Кіеў. Яна распавяла, што дабірацца ва ўкраінскую сталіцу было вельмі складана і страшна.

«Страшна было, дзяўчынкі. «Дээнэраўцы» прыехалі і сказалі, што выбараў не будзе. Мы сказалі, што выбары будуць. І яны прайшлі. Дабіраліся да Кіева як маглі - дзе лесам, дзе полем, а дзе і дарогай, але везлі пратаколы, каб у нас быў, нарэшце кіраўнік дзяржавы», - распавяла яна.

Нагадаем, паводле папярэдніх дадзеных, перамогу на выбарах прэзідэнта Украіны атрымаў Пётр Парашэнка.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=280514_zvk

Апошнія навіны