BE RU EN

МЗС Украіны: Членаў місіі АБСЕ ў Данбасе выкралі сепаратысты

  • 28.05.2014, 16:01

Члены спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Данецкай вобласці знаходзяцца ў палоне ў адной з прарасейскіх груп.

Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украіна.

"На базе праваахоўных органаў створаная рабочая група. Так, яны ўтрымліваюцца адной з прарасейскіх груп. У нас ёсць інфармацыя, але яна аператыўнага характару", - заявіў Перабійніс.

У той жа час, па словах спікера МЗС, месцазнаходжанне маніторынгавай місіі АБСЕ не вядома.

Раней міністр гандлю і развіцця Даніі Могенс Йенсэн заявіў, што члены місіі АБСЕ затрыманыя ўзброенымі сепаратыстамі.

Нагадаем, 27 траўня ў АБСЕ паведамілі, што ў панядзелак вечарам, 26 траўня 2014 года, каля 18:00 быў згублены кантакт з адной з каманд спецыяльнай маніторынгавай місіі ў Данецку.

Апошнія навіны