BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку

  • 28.05.2014, 10:33

Беларускі дыктатар павіншаваў Пятра Парашэнку з выбраннем на пасаду прэзідэнта Украіны.

«Шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы падмурак для развіцця ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», - гаворыцца ў віншаванні.

«Беларусь заўсёды была і застаецца для Украіны надзейным суседам. Для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай», - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама пажадаў Пятру Парашэнку поспехаў ва «ўмацаванні адзінай і квітнеючай Украіны».

Апошнія навіны