BE RU EN

Беларуска-украінскую мяжу ўзмацнілі памежпасты

  • 27.05.2014, 11:26

Ахова мяжы ўзмоцненая.

Становішча на беларуска-украінскай мяжы стабільнае, кантраляванае, заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Леанід Мальцаў. У той жа час ён прызнаў, што ахова мяжы ўзмоцненая, піша БелаПАН.

«Мы ўзмацнілі ахову мяжы, дадаткова разгарнулі некалькі застаў і памежных пастоў. Прыцягваецца авіяцыя і іншыя тэхнічныя сродкі», - сказаў Мальцаў. Для падтрымання рэжыму памежнай зоны прыцягваюцца у тым ліку сілы міліцыі.

Асноўнай пагрозай на беларуска-украінскай мяжы чыноўнік назваў кантрабанду, а таксама звярнуў увагу на некантралюемы абарот зброі і боепрыпасаў на сумежным баку.

«Ніякіх танкаў, БТР на мяжы ніколі не было. І ў гэтым няма неабходнасці. Мы надзейна ахоўваем дзяржаўную мяжу», - заявіў Мальцаў.

Апошнія навіны