BE RU EN

У Луганскай вобласці знішчаны трэніравальны лагер баевікоў

  • 27.05.2014, 11:07

Сёння авіяцыйным ударам знішчаны трэніравальны лагер тэрарыстаў, які размяшчаўся на турбазе Ясены Луганскай вобласці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Авакаў пакінуў паведамленне пад адным са сваіх пастоў і ніякіх падрабязнасцяў аперацыі не прывёў, піша liga.net.

Нагадаем, актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе працягваецца. Учора тэрарысты паспрабавалі захапіць данецкі аэрапорт, але былі выбітыя з яго сіламі АТА. Паводле папярэдняй інфармацыі, тэрарысты страцілі не менш за 200 чалавек.

У Марыупалі байцы батальёна "Украіна" і спецпадраздзялення МУС "Азоў" правялі паспяховую выведвальную аперацыю, у выніку якой у сілавікоў атрымалася ліквідаваць мінімум пяць тэрарыстаў.

Апошнія навіны