BE RU EN

Мільянер з Сан-Францыска раздаваў грошы праз «Твітэр»

  • 26.05.2014, 11:27

У Сан-Францыска невядомы багацей вырашыў зладзіць незвычайны конкурс з выкарыстаннем «Твітэру».

Ананімны мільянер паведаміў праз СМІ пра грошы, якія схаваныя па ўсім горадзе, якія любы жадаючы можа забраць сабе, перадае ТСН.

У выглядзе падказак багацей вырашыў выкарыстоўваць фатаграфіі месцаў, якія ён публікуе ў «Твітэр» з хэштэгам @HiddenCash (схаваная гатоўка). У непрыкметных месцах карыстальнікі, якія першымі прыбывалі на патрэбнае месца, знаходзілі купюры наміналам ад 20 да 100 даляраў. Як пракаментаваў конкурс сам мільянер, які вырашыў такім спосабам змагацца з класавай няроўнасцю: «Я вырашыў аддаць частку грошай, якія зарабляю, але рабіць гэта весела і крэатыўна». Самі карыстальнікі вельмі бурна абмяркоўваюць конкурс і дзеляцца ўражаннямі ад выйгрышаў.

Апошнія навіны