BE RU EN

Парашэнка сустрэнецца з Абамай у Польшчы 3 чэрвеня

  • 26.05.2014, 10:29

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі па тэлефоне павіншаваў Пятра Парашэнку з перамогай на выбарах ва Украіне.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Камароўскі запрасіў Парашэнку наведаць Польшчу 3-4 чэрвеня, калі краіна будзе святкаваць 25-ю гадавіну першых у камуністычным блоку часткова свабодных выбараў у парламент. У гэты ж час у Польшчу прыляціць прэзідэнт ЗША Барак Абама. 3 чэрвеня ён плануе сустрэцца з кіраўнікамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Раней Парашэнка заяўляў, што першы свой замежны палёт у якасці прэзідэнта Украіны здзейсніць у Польшчу.

Апошнія навіны